Міністэрства аховы здароўя Беларусі выступіла з ініцыятывай арганізаваць працу аптэк у начны час з прычыны ўзрослага патоку пакупнікоў і росту захворвання на ВРВІ і грып.

Такая прапанова ўтрымліваецца ў лісце за подпісам міністра аховы здароўя Васіля Жарко, змешчаным на сайце міністэрства.

У лісце, у прыватнасці, гаворыцца:

«Прапануем да 5 лістапада арганізаваць працу аптэк усіх формаў уласнасці ў начны час па максімальна працягламу рэжыму працоўнага дня, без выходных, а таксама разгледзець магчымасць працы аптэк у начны час».

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0