Бытань. З дрэва ўпала борць і забіла адну маленькую дзяўчынку. Каб пахаваць яе, трэба было дастаць дазваленне ад прыстава. Але яго ў той час дома не было, а воласць хаваць не дазваляе. 8 дзён праляжаў труп і ўжо добра пачаў гнісці, калі яго дазволілі хаваць.

«НН». №44. 1909

Гомель. Камуністы на 7 лістапада збіраліся на плошчы Паўстання, а самыя адчайныя іх праціўнікі — на вуліцы побач з плошчай Паўстання. У 9.15 на іхнюю групу, выскачыўшы з мікрааўтобуса, наляцелі шасцёра ў цывільным і пацягнулі некуды, як сказалі, на гутарку, праваабаронцу Яўгена Мурашку. Праз некаторы час міліцыянты ў форме паспрабавалі забраць у Галіны Арцёменкі (а яна жонка Мурашкі) плакат. Яна не аддавала, дык і яе пацягнулі ў пастарунак. А 10‑й гадзіне на плошчы Леніна арыштавалі анархіста Юрася Глушакова, які разгарнуў плакат «Жыве рэвалюцыя! Смерць капіталу!» Сямёра дысідэнтаў усё ж здолелі прабіцца ў калону дэманстрантаў і там узняць лозунгі: «Расія — турма народаў. В.І.Ленін» і «Свабоду палітвязням». Ну ж, нядоўга і яны іх пранеслі. І тых скруцілі.

«НН». №30. 1999

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0