Прагноз надвор’я ў Беларусі на 5—7 лістапада 2009 года.

 У Гродне выпаў снег. Фота prosto-free.livejournal.com

У Гродне выпаў снег. Фота prosto-free.livejournal.com

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 5 лістапада ў Беларусі будзе воблачна. У многіх раёнах снег, днём па захадзе мокры снег, магчымы дождж, слабы галалёд. Месцамі мяцеліца. Вецер паўднёва‑ўсходні 6—11 м/с, у асобных раёнах парывы да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 1—6°C, днём ад мінус 2 да плюс 3°C.

У Мінску заўтра воблачна, часам невялікі снег, слабая мяцеліца. Вецер паўднёва‑ўсходні 6—11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2—4°C, днём ад мінус 1 да плюс 1°C.

У наступныя двое сутак, 6—7 лістапада, у Беларусі чакаецца воблачна з праясненнямі. 6 лістапада на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Месцамі туман, слабы галалёд. Вецер паўднёва‑ўсходні, паўднёвы 4—9 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад мінус 4 да плюс 2°C, днём ад мінус 1 да плюс 5°C.

7 лістапада ноччу па паўднёвай палове, днём на большай частцы тэрыторыі ападкі (мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж). Вецер паўднёва‑ўсходні 6—11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад мінус 2 да плюс 4°C, днём ад 0 да плюс 7°C, па паўднёвым усходзе да плюс 10°C.

У Мінску 6 лістапада воблачна з праясненнямі. Часам ападкі (мокры снег, дождж). Слабы туман, галалёд. Вецер паўднёва‑ўсходні 6—11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад 0 да мінус 2°C, днём плюс 1—3°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?