Паводле падлікаў сайта Realt.by, цана на квадратны метр жылля ў Мінску за месяц узрасла на $21. Першыя дні кастрычніка адзначаліся сярэднім коштам $1360. Адзнака пачатку лістапада - $1381.

Такім чынам,

двухпакаёўка плошчай 50 квадратных метраў падаражэла больш чым на тысячу даляраў

Цана на мінскія новабудоўлі засталася ранейшай - $1262 за квадратны метр.

Што ў суседзяў? Маскоўскія кватэры за месяц падаражэлі на 85$. Цяпер квадратны метр каштуе $3950.

А вось у Кіеве кватэры ўсё яшчэ таннеюць. Пасля падзення за месяц на $8 квадратны метр абыйдзецца пакупнікам у $2125.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?