Габрыэль Мантальво3 жніўня 2006 г., у Ватыкане, ва ўзросце 76 гадоў, памёр Габрыэль Мантальво, першы Апостальскі Нунцый у Беларусі.

Калумбіец па нацыянальнасці, арцыбіскуп Мантальво доўгія гады працаваў у Дзяржаўным сакратарыяце Апостальскай Сталіцы, дзе займаўся справамі Касцёла ва Усходняй Еўропе, у тым ліку і ў Беларусі.

У 1974 г. ён атрымаў біскупскае пасвячэнне з рук Папы Паўла VІ.

У перыяд з 1974 па 1980 гады быў Апостальскім Нунцыем у Нікарагуа і Гандурасе.

У 1986 г. ён быў Пра-Нунцыем у Паўночнай Афрыцы: Алжыры, Тунісе і Лівіі, а ў 1986–1996 гг. – у Югаславіі.

У 1993 г. арцыбіскуп Г. Мантальво быў прызначаны Папам Янам Паўлам ІІ першым Апостальскім Нунцыем у Беларусі і выконваў свае абавязкі да 1996 г.

У перыяд з 1993 па 1998 гг. ён адначасова кіраваў Папскай дыпламатычнай акадэміяй у Рыме.

У 1998 г. быў прызначаны Апостальскім Нунцыем у Злучаныя Штаты Амерыкі і спаўняў сваю місію да 2005 г.

У суботу, 5 жніўня, жалобную святую Імшу ў ватыканскай базыліцы святога Пятра ўзначаліў Дзяржаўны сакратар Апостальскай Сталіцы кардынал Анджэло Садано. Каля труны святой памяці арцыбіскупа Габрыэль Мантальво маліліся былы Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Дамінік Грушоўскі і Апостальскі Адміністратар для грэка-католікаў на Беларусі Архімандрыт Сяргей Гаек.

Catholic.By

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0