Паніка вакол свінога грыпу развіваецца неверагоднымі тэмпамі. За некалькі дзён беларусы паверылі ў існаванне сусветнай пандэміі і апранулі на сябе засцерагальныя маскі. Параўнаць змены ў настроі нашага грамадства можна, дзякуючы двум апытанкам карэспандэнтаў Нашай Нівы.

Першая праводзілася у пятніцу 30 кастрычніка. На той момант была ўжо вядома пра эпідэмію ва Украіне, аднак не былі пацверджаны новыя выпадкі хворых на A/H1N1 у Беларусі, толькі пачыналі з’яўляцца чуткі. Людзям яшчэ слаба верылася ў існаванне свінога грыпу і многія нават не думалі засцерагацца.

Аднак усё змянілася за пару дзён.

Другая апытанка зроблена ў аўторак 3 лістапада і жыхары Мінску ўжо зусім па іншаму разважаюць пра сваё здароўе і эпідэмію грыпу.

Апытанні праводзілі Таццяна Гаўрыльчык, Настасся Шамрэй і Вольга Жарнасек

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0