«Гурток» — так называецца адукацыйнае кола, адчыненае ў Інтэрнэце супрацоўніцай Шведскага міжнароднага ліберальнага цэнтра Амандай Лёўквіст.

 Аманда Лёўквіст.

Аманда Лёўквіст.

Як па-шведску будзе слова «хмарачос»? А «шкарпэткі»? А слабо на шведскую «Купалінку» перакласці? Ужо не слабо. Па адрасе hurtok.wordpress.comшведы могуць цяпер вучыць беларускую мову. «Гурток» — так называецца адукацыйнае кола, адчыненае ў Інтэрнэце супрацоўніцай Шведскага міжнароднага ліберальнага цэнтра Амандай Лёўквіст. На старонках «Гуртка» цікаўныя шведы могуць даведацца пра краіну Belarus. Менавіта так — Belarus, старая шведская назва нашай краіны, Vitryssland, падаецца ў дужках.

Рубрыка «Маё ўлюбёнае слова» прапануе збіраць добрыя словы. «У вас ёсць любімае слова? Мы — шведы, што хочам навучацца беларускай мове і мы збіраем добрыя словы!».

Завітаўшы ў «Гурток», аматары беларускай мовы могуць скарыстацца паслугамі рэсурсу slounik.org, далучыцца да ЖЧ-супольнасці Паўночная Еўропа і Беларусь.

***

Тут можна пачуць гутарку з Амандай Лёўквіст.

СП, паводле Падарожжа па Скандынавіі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0