Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амінстыя» запатрабавала вызваліць актывістаў незарэгістраванай грамадзянскай ініцыятывы па назіраньні за выбарамі «Партнэрства». Пра гэта гаворыцца ў заяве, разьмешчанай на афіцыйным інтэрнэт-сайце арганізацыі. «Міжнародная амністыя» аб’явіла Цімоха Дранчука, Міколу Астрэйку, Эніру Браніцкую і Аляксандра Шалайку «вязьнямі сумленьня» і заклікала да іх «неадкладнага і абсалютнага вызваленьня».
Паводле Хартыі’97, Amnesty International