паведаміла намеснік генеральнага дырэктара РУП «Белфармацыя» Святлана Крук.

Паводле яе слоў, рашэнне прынята ў сувязі з «беспрэцэдэнтным ажыятажным попытам насельніцтва на супрацьвірусныя лекі». Пры гэтым яна адзначыла, што «адгрузка супрацьвірусных лекаў у аптэкі ідзе рэгулярна ў вялікіх аб’ёмах, але ўсё роўна ажыятажны попыт не зніжаецца».

Крук лічыць, што «трэба неяк супакойваць людзей, бо яны самі сабе шкодзяць». «Мы паглядзім на сітуацыю на гэтых выхадных і прымем далейшае рашэнне», — сказала яна.

Як раней паведамлялася, з канца мінулага тыдня ў дзяржаўных і прыватных аптэках Мінска назіраецца востры дэфіцыт супрацьвірусных лекавых сродкаў і марлевых павязак. Людзі масава скупляюць лекі. Паводле запэўнівання чыноўнікаў, лекі рэгулярна завозяцца, але попыт цалкам так і не здаволены.

Міністэрства аховы здароўя прапануе аптэках ў тэрмін да 5 лістапада арганізаваць працу без выходных і ў начны час. Такая рэкамендацыя ўтрымліваецца ў лісце, які Міністэрства аховы здароўя накіравала ў аптэкі і упраўленні аховы здароўя раённых і абласных выканкамаў. Дакумент «Аб арганізацыі захадаў прафілактыкі і лячэння сезонных рэспіраторных інфекцый» размешчаны на афіцыйным сайце міністэрства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0