У сямі з іх выяўлены так званы «свіны» грып. Cёння, 4 лістапада, у Магілёўскай вобласці зафіксаваныя 4 выпадкі захворвання грыпам А/Н1N1.

Міністэрства аховы здароўя агучыла звесткі пра колькасць захварэлых і памерлых ад ВРВІ. У вечаровай праграме «Панарама» намеснік міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны лекар Беларусі Валянціна Качан паведаміла наступныя звесткі.

Па стане на 4 лістапада 2009 году ад пнеўманіі памерла 19 чалавек. З іх сем чалавек хварэлі на грып А/Н1N1.
Усяго лабараторным шляхам выяўлена 85 выпадкаў захворвання «свіным» грыпам. Па інфармацыі Валянціна Качан, на сёння 47 чалавек выздаравелі, 31 знаходзіцца на лячэнні.

Галоўны санітарны лекар Беларусі паведаміла таксама, што ўсяго на лячэнне ад пнеўманіі ў бальніцы паступілі 2154 чалавекі. Калі параўноўваць з мінулым годам, то паводле афіцыйнай інфармацыі, за 9 месяцаў 2008 году ад пнеўманіі памерла 490 чалавек, сёлета за адзначаны перыяд – 390 чалавек.

Мінаховы здароўя паведаміла таксама, што сёння, 4 лістапада, у Магілёўскай вобласці зафіксаваныя 4 выпадкі захворвання грыпам А/Н1N1. Медыкі запэўніваюць, што захворванне ў гэтых выпадках працякае ў лёгкай форме.

«Міністэрства цалкам кантралюе сітуацыю і прымае неабходныя меры, у тым ліку супрацьэпідэміялагічныя», – падкрэсліла В. Качан.

Крыніцы ў бальніцах называлі журналістам трохі вышэйшыя лічбы летальных выпадкаў у выніку эпідэміі свінога грыпу. З дактароў узятая падпіска пра неразгалошванне звестак, таму шпіталі афіцыйна не даюць ніякай інфармацыі. Тым часам сама Качан аж да серады адмаўляла наяўнасць смяротных выпадкаў увогуле.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?