Увечары 4 лістапада пачаўся трохдзённы візіт Аляксандра Лукашэнкі ва Украіну.

У аэрапорце «Барыспаль» ён заявіў, што ў чацвер на сустрэчы з прэзідэнтам краіны Віктарам Юшчанкам галоўнымі тэмамі стануць гандлёва-эканамічныя і гуманітарныя адносіны, супрацоўніцтва ў рамках праграмы «Усходняе партнёрства», а таксама пытанні, звязаныя з канчатковым афармленнем беларуска-ўкраінскай мяжы.

У пытанні мяжы з беларускага боку у Украіны праблем не будзе, сказаў Лукашэнка.

Ён таксама заявіў, што не баіцца абвешчанай у краіне эпідэміі грыпу.

На яго думку, паніка з прычыны свінога грыпу справакаваная фармацэўтычнымі кампаніямі з мэтай узбагачэння на людскім горы.

Па меркаванні Лукашэнкі, падставаў для панікі няма ні ў Беларусі, ні ва Украіне, так як колькасць смерцяў ад пнеўманіі ў абедзвюх краінах значна ніжэй, чым у мінулым годзе, калі пра свіны грып ніхто нічога не чуў.

Ажыятаж вакол грыпу А (H1N1) у Украіне Лукашэнка звязаў таксама з распачатай прэзідэнцкай кампаніяй. Ён выказаў надзею, што яго візіт будзе садзейнічаць зняццю напружанасці ў беларускім і ўкраінскім грамадстве.

У рамках візіту Лукашэнка сустрэнецца з прэм'ер-міністрам Украіны Юліяй Цімашэнка і спікерам Вярхоўнай Рады Уладзімірам Літвіным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?