Міністэрства інфармацыі 30 кастрычніка папярэдзіла заснавальніка недзяржаўнай рэгіянальнай газеты «Вольнае Глыбокае» за публікацыі на расейскай мове.

Уладзіміра Скрабатуна (ён жа рэдактар газеты) вінавацяць у парушэнні п.3 арт. 14 закона «Аб сродках масавай інфармацыі», бо ён не паведаміў міністэрству ў належны тэрмін пра змену мовы выдання.

«Вольнае Глыбокае» зарэгістравана як беларускамоўная газета.

Але ў двух вераснёўскіх нумарах выдання (NN 36, 38 ад 3, 17 верасня) былі апублікаваныя рэкламныя тэксты на расейскай мове.

Гэта і стала падставай для вынясення папярэджання.

«Вядома, у будучым мы будзем мець на ўвазе, што гэта з’яўляецца парушэннем», — зазначыў у гутарцы з прэс‑службай БАЖ Уладзімір Скрабатун.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?