ЗША павінны адправіць свае войскі ў Польшчу для абароны ад магчымай агрэсіі з боку Расеі. З такім патрабаваннем выступіў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі. Паводле яго словаў, сумесныя расейска‑беларускія вучэнні «Захад‑2009» прадэманстравалі агрэсіўнасць планаў Масквы, і цяпер неабходна ўзмацніць амерыканскую ваенную прысутнасць ва Усходняй Еўропе.

«ЗША павінны выканаць свае саюзніцкія абавязальніцтвы перад Польшчай і абараніць яе ад Расіі» — заклікаў кіраўнік польскага МЗС Радаслаў Сікорскі, які выступаў у сераду ў вашынгтонскім Цэнтры стратэгічных і міжнародных даследаванняў.

«Нашым жаданнем было б атрымаць амерыканскія войскі, размешчаныя ў нашай краіне, як шчыт супраць рускай агрэсіі»,

— абвясціў польскі міністр. «Мы памежная краіна NАТО і ведаем, што гэта значыць», — адзначыў кіраўнік польскага МЗС.

Ці будзеце вы спакойнымі, калі з аднаго боку мяжы ў вас шэсць натаўскіх салдат, а з другога — 900 танкаў», ‑‑ паскардзіўся Сікорскі.

Сведчаннем агрэсіўных намераў Масквы, на думку Сікорскага, можна лічыць вераснёвыя сумесныя вучэнні Расіі і Беларусі «Захад‑2009», у якіх прынялі ўдзел да 13 тыс. ваеннаслужачых. У іх упершыню адпрацоўваліся задачы па каардынацыі сістэм СПА, аб’яднаць якія дзве краіны дамовіліся гэтай вясной. Аднак Варшава больш за ўсё затурбаваў умоўны запуск ядзерных ракет і манеўры, якія нагадваюць дэсантную аперацыю на мяжы з Польшчай. Аб тым, што менавіта такія задачы адпрацоўваць ва падчас вучэнняў, напісаў польскі тыднёвік «Wprost».

Нягледзячы на тое што вучэнні афіцыйна былі названыя «абарончымі», многія аперацыі, што адпрацоўваліся там, мелі наступальны характар — лічаць у польскай сталіцы. Расія, указвае Сікорскі, так і не вызначылася са сваімі замежнапалітычнымі прыярытэтамі, што не можа не турбаваць яе суседзяў.

Паводле словаў міністра, у польскім МЗС да гэтага часу не ведаюць, што за «пасланне» Расія накіравала свету, арганізаваўшы на межах NATO самыя маштабныя манеўры за ўсю постсавецкую гісторыю. Гэта, у сваю чаргу, прымушае задумацца заходніх суседзяў Расеі аб пераўзбраенні.

Паводле міністра, нядаўні візіт амерыканскага віцэ‑прэзідэнта Джозэфа Байдэна ў Польшчу і Чэхію, дзе ЗША збіраліся размяшчаць комплексы супрацьпаветранай абароны, падцвердзіў, што Вашынгтон застаецца верным саюзніцкім абавязальніцтвам перад сваімі партнёрамі па NАТО. Аднак ЗША маглі б даказаць свае добрыя намеры і справай. «Калі вы яшчэ можаце сабе гэта дазволіць, нам неабходна нейкае стратэгічнае пацвярджэнне», — заявіў Сікорскі. «Калі 10 гадоў таму Польшча ўступіла ў NАТО, Расіі было зроблена абяцанне, што значныя сілы NАТO не будуць накіроўвацца ў рэгіён», — сказаў Сікорскі. «Аднак ніхто ў той час не казаў, што ніколі і ніякія сілы не будуць размешчаны, і гэта справа, якую варта зрабіць», — дадаў ён.

Можна толькі здагадвацца, як падобныя жаданні кіраўніка МЗС Польшчы расцэняць у Брусэлі. Пасля, як падаецца, немінучага падпісання Лісабонскага трактату, ЕС будзе мець значна больш магчымасцяў для правядзення актыўнай замежнай палітыкі. І прысутнасць на тэрыторыі ЕС вялікай колькасці амерыканскіх вайскоўцаў можа не спадабацца Берліну альбо Парыжу. Натуральна, што амерыканцаў могуць замяніць войскі Еўрапейскага Саюза, але да іх стварэння яшчэ вельмі далёка.

АП, паводле Газета.ру

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0