Святочны канцэрт, прысвечаны году кампаніі «Будзьма беларусамі» перанесены.

Ён меўся прайсці 8 лістапада ў памяшканні Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (вул. Крапоткіна, 44), але адменены з прычыны эпідэміі грыпу.

Арганізатары запэўніваюць, што канцэрт абавязкова адбудзецца да Новага году, прычым пройдзе ён у памяшканні Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.

Гэта ўжо другі перанос канцэрту. Спачатку ён быў запланаваны на 30 кастрычніка ў малой залі КЗ «Мінск», але быў перанесены з‑за адмовы ў памяшканні.

Кампанія «Будзьма беларусамі!» стартавала 1 кастрычніка 2008 года, яе галоўная мэта - прапаганда беларускай мовы, гісторыі і культуры ў шырокіх слаях грамадства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0