Крымінальная справа заведзена паводле артыкулу «службовая нядбайнасьць». Пракуратура Гомельскай вобласьці і Белдзяржвэтнагляд высьвятляюць, чым накармілі 75 тыс. курэй (паводле іншых зьвестак, здохлі 100 тыс. курэй – НН) на птушкафабрыцы «Асобіна».
Найбольш імаверная вэрсія – таксічны камбікорм. Ці было так насамрэч – высьветліць экспэртыза. Вэрсіі пра інфэкцыю ці птушыны грып адкінутыя як несур’ёзныя. Птушка, якая выжыла, будзе ці адпраўлена на іншыя фабрыкі ці ў гандлёвую сетку.
0
0
0
0
0
0