4 лістапада 2009 года гэтая сусветная арганізацыя прызнала, што малады чалавек утрымліваецца пад вартай па палітычных матывах.

 Акцыя ў падтрымку беларускіх палітвязняў. Жытомір, красавік 2009 г.

Акцыя ў падтрымку беларускіх палітвязняў. Жытомір, красавік 2009 г.

Статус вязня сумлення Ігару Коктышу прысвоілі незалежна ад таго, ці будзе ён перададзены беларускаму боку, паведаміла ягоная жонка Ірына Цюцюннік. Тым самым Міжнародная амністыя прызнала, што Украіна, адмовіўшы Ігару ў атрыманні палітычнага прытулку, паспрыяла беларускаму боку ў пераследзе свайго гэтага чалавека. Цяпер чальцы Міжнароднай Амністыі рыхтуюць публікацыі і цэлы шэраг акцый, што будуць працягвацца да моманту вызвалення вязня сумлення з-пад варты. Справай Коктыша займаецца Хэза Макгіл з Лондану.

Ігар Коктыш — хлопец з Баранавіч, які ад 25 чэрвеня 2007 года ўтрымліваецца ў Сімферопальскім СІЗА. Ён чакае экстрадыцыі ў Беларусь, дзе мае адбыцца суд за наўмыснае забойства. У лістападзе 2008 году Дзяржаўны камітэт Украіны па справах нацыянальнасцяў і рэлігіяў адмовіў нашаму земляку ў атрыманні палітычнага прытулку. У падтрымку Ігара дзейнічае адмысловы сайт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?