1 жніўня з ініцыятывы Міністэрства спорту і турызму адбылася амаль чатырохгадзінная паездка па Менску. Мэтай паездкі было вызначэньне стаянак турыстычных аўтобусаў. Справа ў тым, што апошнім часам прыпаркаваць аўтобус з турыстамі і экскурсантамі падчас аглядных экскурсій каля асноўных экскурсійных аб’ектаў становіцца ўсё больш праблематычна. Асабліва цяжка кіроўцам у цэнтры гораду. На зачапкі «даішнікаў» скардзяцца экскурсаводы, бо складанасьці з паркоўкамі парушаюць хаду экскурсіі ды замінаюць нармальна працаваць, і турысты. «У часе нашай своеасаблівай «экскурсіі» па сталіцы мы абазначылі каля 11 стаянак, - расказала Марына Масташова, вядучы спэцыяліст Нацыянальнай агенцыі па турызьме. – Наступным канкрэтным крокам будуць перамовы з сталічнай ДАІ ды іншымі службамі, адказнымі за прыпынкі турыстычных аўтобусаў. Мы вельмі спадзяемся на плённае супрацоўніцтва».

Паводле Туризм и отдых

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0