Пра гэта заявіў у пятніцу начальнік упраўлення знешнепалітычнага аналізу Міністэрства замежных спраў Беларусі Уладзімір Скварцоў, выступаючы на пленарным пасяджэнні XII Мінскага форуму.

«Апошнія паўтара года мы навёрстваем упушчанае ў папярэднія 10 гадоў, - адзначыў дыпламат. - Дзесяцігадовае маўчанне ў нашых адносінах не прынесла нічога добрага».

Уладзімір Скварцоў канстатаваў, што дзякуючы

цярплівым намаганням як з боку Мінска, так і з боку Бруселя крокі ў сустрэчным напрамку далі магчымаць пераламаць негатыўныя тэндэнцыі.

Прадстаўнік МЗС падкрэсліў, што Беларусь вітае інтэнсіфікацыю эканамічнага, тэхналагічнага і іншага супрацоўніцтва з еўрапейскімі інтэграцыйнымі структурамі. «Беларусь зацікаўлена ў Еўрасаюзе з пункту гледжання дадатковых імпульсаў мадэрнізацыі, перш за ўсё, у эканамічнай сферы. У сваю чаргу Беларусь адыгрывае важную для ЕС ролю транзітнага калідора і гаранта стабільнасці», - заявіў Уладзімір Скварцоў. Пры гэтым ён дадаў, што ў якасці асноўнага напрамку «Усходняга партнёрства» Беларусь разглядае такі аспект, як рэгіянальнае супрацоўніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?