Былі затрыманы на некалькі гадзінаў сябры «Правага альянсу» Юрась Карэтнікаў, Аляксей Скуратовіч і Сяргей Лёвін. Спадар Карэтнікаў апавёў: «Мы, каля 45 чалавек, спрабавалі прайсьці да помніку, каб ускласьці вянок зроблены нашымі мастакамі з калючага дроту і аплеценага стужкамі «Кату ад беларусаў» і «Не забудзем!Не даруем!» Нас блякавалі і не прапусьцілі супрацоўнікі службы бясьпекі прэзыдэнта. Нас папрасілі праехаць у Кастрычніцкі РУУС. Было канфіскавана тры з паловай тысячы інфармацыйных улётак пра «Правы альянс», а таксама гэты вянок».

Пазьней сябры «Правага альянсу» усклалі вянкі з калючага дроту да помнікаў Дзяржынскаму і Калініну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?