Дырэктар і тэхнічны адміністратар беларускай фірмы RegPay былі асуджаныя 8 жніўня на тэрмін 25 гадоў за распаўсюд дзіцячай парнаграфіі. Судзьдзя таксама асудзіў дырэктара Ягора Залатарова да штрафу 25 тысячаў даляраў. Тэхнічны адміністратар RegPay Аляксандар Бойка таксама выплаціць 25 тысяч амэрыканскай дзяржаве.

«Дзіцячая парнаграфія і тыя, хто зарабляюць на ёй, служаць дэградацыі грамадзтва… Гэтыя два падабаронныя правядуць гады сваёй сталасьці ў турме, бо яны больш дбалі пра грошы, чым пра жыцьці нявінных дзяцей», – заявіў у сваёй абвінаваўчай прамове пракурор Крыстафэр Крысьці (Christopher Christie).

Суд пагадзіўся з довадамі абвінавачваньня.

28 лютага 2005 году Аляксандар Бойка і Ягор Залатароў прызналі сябе вінаватымі ў распаўсюдзе і захоўваньні на кампутары дзіцячай парнаграфіі. У часе сьледзтва па справе беларускіх парнографаў толькі ў ЗША было арыштавана ня менш за 24 чалавекі. Таксама было ўзбуджана больш за 160 крымінальных спраў у сувязі зь дзейнасьцю парнаграфічнай інтэрнэт-сеткі, створанай беларускай кампаніяй.

Кампанія RegPay таксама займалася правядзеньнем плацяжоў за порнаінфармацыю для многіх сайтаў, разьмешчаных у інтэрнэце. Паліцыя ЗША мяркуе, што каля трох мільёнаў даляраў было праведзена праз плацёжную сыстэму RegPay на розныя парнасайты. Ня менш за 25% усіх плацяжоў было зроблена за прадукцыю з сайтаў, якія падтрымлівала і стварала сама RegPay.

Па справе беларускіх парнографаў судзяць таксама генэральнага дырэктара Bowne & Co. Пра гэта стала вядома 8 жніўня.

Робэрт Джонсан, дырэктар нью-ёрскай фірмы Bowne & Co, прызнаў сваю віну па справе беларускіх парнографаў, і цяпер яму пагражае тэрмін зьняволеньня да 30 гадоў. Паліцыя змагла вылічыць дырэктара ў выніку двухгадовага расьсьледаваньня.

Кампанія Bowne & Co – сусьветны лідар у забесьпячэньні фінансавага дакумэнтазвароту. Укампаніі працуе больш за 3600 тысяч чалавек. Дырэктар карпарацыі Робэрт Джонсан прызнаўся, што наведваў сайты ў часе знаходжаньня ў нью-ёрскай штаб-кватэры Bowne & Co.

Telegraf.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0