Прэм'ер-міністр Украіны Юлія Цімашэнка лічыць, што падзенне Берлінскай сцяны паслужыла стымулам для набыцця Украінай незалежнасці.

Пра гэта гаворыцца ў заяве украінскааг прэм’ера з нагоды 20-ай гадавіны падзення Берлінскай сцяны. Прэм'ер лічыць, што гэта падзея паскорыла дэмакратычныя працэсы ў Еўропе і садзейнічала таму, што менш чым праз два гады Украіна абвясціла незалежнасць. У сувязі з гэтым Цімашэнка заклікала украінцаў не проста адзначыць і ўспомніць гэтыя часы,

а засяродзіць увагу на незавершаных аспектах вызвалення краіны.

«Разам з народамі Еўропы і свету мы святкуем гэтую выдатную падзею. Але сёння недастаткова проста ўспомніць тыя драматычныя часы. Мы павінны засяродзіць нашу ўвагу на незавершаных аспектах вызвалення», - гаворыцца ў заяве Юліі Цімашэнка.

Пры гэтым прэм'ер адзначае, што першачарговым заданнем украінцаў павінен стаць клопат аб сваіх сем'ях і будучыні, а падставай для гэтага павінна быць аб'яднанне Еўропы. Менавіта дзякуючы аб’яднанню ўкраінцы змогуць назаўсёды пазбавіцца ад таталітарызму. "Урокі мінулага патрабуюць Аб'яднанай Еўропы, а сапраўднае еўрапейскае адзінства толькі фарміруецца. Мы павінны давесці да канца задачу аб'яднання Еўропы, бо толькі дзякуючы гэтай еднасці мы зможам назаўсёды пазбавіцца ад таталітарызму", - заявіла прэм'ер.

Юлія Цімашэнка таксама падкрэсліла, што ўкраінцы імкнуцца стаць паўнапраўнай часткай аб'яднанай Еўропы. «Імкнучыся стаць паўнапраўнай часткай Аб'яднанай Еўропы, украінцы паслядоўна рэфармуюць сваю дзяржаву, уводзяць еўрапейскія каштоўнасці і стандарты. Мы маем упэўненасць, што еўрапейскі кантынент больш ніколі не будзе падзелены ні адной сцяной - каменнай, жалезнай або папяровай», - заявіла Цімашэнка.

Яна заклікала украінцаў умацоўваць ў краіне прынцыпы справядлівасці і роўнасці.

«Мы не павінны адварочвацца ад цяжкай працы па ўкараненню справядлівасці і роўнасці ў нашых ўсё яшчэ маладых дэмакратыях. Калі мы хочам паспяхова завяршыць гэтую задачу, мы павінны памятаць пра радасць, якая панавала дваццаць гадоў таму ў Берліне», - зазначыла кіраўнік украінскага ўрада.

Нагадаем, што ўзімку ва Украіне маюць адбыцца першыя пасля «памаранчавай рэвалюцыі» прэзідэнцкія выбары. Галоўнымі прэтэндэнтамі на пасаду кіраўніка Украіны з’яўляюцца цяперашні прэм’ер Юлія Цімашэнка і лідэр «Партыі Рэгіёнаў» Віктар Януковіч.

АП, паводле korrespondent.ua

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0