Кіраўнік расійскага ўрада Уладзімір Пуцін падпісаў спіс вольных ад працы дзён на 2010 год.

Паводле яго, грамадзяне Расійскай Федэрацыі пачнуць год з 10-дзённых вакацый. Наступны вялікі weekend чакае ўсходніх суседзяў на свята Дня абаронцы Айчыны – 4 выходныя. Трошкі меньш расійскі прэм’ер выдзеліў жанчынам на 8 сакавіка – толькі тры вольныя ад працы дні. Ну і апошні міні-адпачынак жыхары Расіі атрымаюць 4 лістапада – на Дзень выгнання «нашых» – зноўку 4 дні.

У цэлым амаль тры тыдні. Нагадаем, у Расіі хутка распачнецца прэзідэнцкая кампанія.

АП

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0