Міністэрства прамысловасці і гандлю Расіі павінна ажыццявіць перапіс прамысловасці да трэцяга квартала 2010. Апошні раз такое мерапрыемства праводзілася ў 1913 годзе.
Перапіс дазволіць атрымаць дадзеныя пра тое, як крызіс паўплываў на расійскую эканоміку,а таксама вызначыць прыярытэты росту прамысловай вытворчасці.
У праекце бюджэта Расіі на 2010 год выдаткі на перапіс не ўлічаныя. Кошт мерапрыемства не называецца.