Паводле падлікаў партала Realt.by,
цана на квадратны метр жылля ў Мінску за апошні тыдзень узрасла на $7.Цяпер квадратны метр каштуе ў сярэднім $1388.
Аднапакаёўкі самыя дарагія, кошт квадратнага метра ў іх перавышае сярэдні амаль на сотню даляраў і складае $1481.
У кватэрах з двума пакоямі метр каштуе $1389, з трыма — $1339. Самы танны квадратны метр у чатырохпакаёўках — $1303.
А вось новабудоўлі працягваюць таннець.Цана на іх апусцілася да $1258 за квадратны метр.