Пнеўманія дыягнаставана ў 827 чалавек, у тым ліку ў 643 дарослых і ў 184 дзяцей. Пра гэта паведамілі ў прэс‑службе Гомельскага аблвыканкама.

Паводле інфармацыі прэс‑службы, у Беларусі працягваецца ўздым захворвання на грып і вострыя рэспіраторныя інфекцыі. З 2 па 9 лістапада ў 18 кантрольных гарадах краіне зарэгістравана

223.349 выпадкаў грыпу і вострых рэспіраторных захворванняў.

Сярод кантрольных гарадоў найбольш высокія ўзроўні захворвання на грып і ВРВІ рэгіструюцца ў гарадах Рэчыца, Гомель, Мазыр, Маладзечна, Магілёў, Віцебск, Барысаў, Мінск, Салігорск.

У вобласці з 2 па 9 лістапада дыягназ «грып» і «вострыя рэспіраторныя захворванні (ВРЗ)» пастаўлены 48 752 чалавекам, з іх удзельная вага дзяцей склала 49% (24 051), дарослых — 51% (24701). Удзельная вага шпіталізаваных склала 2,7% (1.299 чалавек). Сярод шпіталізаваных пераважаюць дзеці (60%).

На ўсіх адміністрацыйных тэрыторыях Гомельскай вобласці ўведзены комплекс прафілактычных мерапрыемстваў. У сувязі з высокім узроўнем захворвання ў Гомельскай вобласці на 9 лістапада ў 169 школах і трох установах прафтэхадукацыі прыпынены навучальны працэс.

Аб выпадках грыпу A (H1N1) прэс‑служба не паведамляе, як і абласны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?