«Мяне ўразіла савецкасць Макея. Я чакаў усё ж большае еўрапейскасці ад гэтага чыноўніка, улічваючы ролю, якая яму прыпісваецца», — сказаў НН адзін з еўрапейскіх палітычных аналітыкаў, які ўпершыню пабываў на Мінскім Форуме.
На думку аналітыка, які пажадаў застацца ананімным, «савецкай» была як манера выступаць, так і аргументацыя, якую прывёў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Лукашэнкі.

У адрозненне ад мінулага года, дыскусіі на адкрыцці Мінскага форуму не прадугледжвалася, таму Уладзіміру Макею не прыйшлося адказваць на непрыемныя пытанні.

Памылкова ацэньваць сітуацыю ў Беларусі толькі па грамадска-палітычнай сферы, але трэба таксама і па стабільнасці ў сацыяльна-эканамічнай сферы, нізкім узроўні беспрацоўя, стане сістэмы аховы здароўя, даказваў Макей. Скончыў ён цытатай са Шпэнглера пра незваротнасць усяго таго, што адбываецца. Пры гэтым Освальда Шпэнглера назваў Ота.

Макей лічыцца адным з лідэраў мадэрнізатараў у атачэнні Лукашэнкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?