РМГА «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства» ласкава запрашае на прэзентацыю кнігі В. Селівончык «Ткацтва на дошчачках».
Прэзентацыя мае адбыцца 11 лістапада а 17.00 ў актавай залі абласной Бібліятэкі імя Пушкіна (вул.Гікалы, 4, каля ЦУМа).
У праграме прэзентацыі:
- ‑ сустрэча з аўтарам і калектывам стваральнікаў кнігі,
‑ майстар‑клас па ткацтву паясоў,
‑ народныя спевы, інструментальная музыка,
‑ фотапрэзентацыя.
На прэзентацыі можна набыць кнігу са зьніжкай! (колькасць танных экземпляраў абмежаваная)
Чакаем усіх сяброў!!!