У крамах з’явіўся «посны прадукт» з Чавусаў з пазнакай, што ў яго кошт ўваходзіць ахвяраванне на храмы.
Прадукт складаецца з раслінных тлушчоў, вады і прыправаў, «не ўтрымлівае тлушчоў жывёльнага паходжання».
Супрацоўніца Чавускага цэха акцыянернага таварыства «Быхаўмалако» патлумачыла : «Прадукт робяць «давальцы», фірмы, якія арандуюць у нас плошчы. Гэта яны рэкламуюць сваю прадукцыю».
Тэхнолаг прадпрыемства патлумачыла, што дырэктары некалькіх дробных фірмаў‑арандатараў праваслаўныя, кансультуюцца з бацюшкам і робяць такую рэкламу свайму «прадукту».
0
0
0
0
0
0