Пакуль міліцыя вагаецца: каго лавіць – прастытутак ці іхных кліентаў, падаткавікі сваю задачу сфармулявалі ясна.

Доўгія гады яны ваявалі з няўлоўнымі кампаніямі‑аднадзёнкамі. Сёння ж яны распачалі масавую праверку аперацый кліентаў такій кампаній. Пра гэта паведаміў намеснік міністра па падатках і зборах Васіль Камянко.

Найбольш аднадзёнак стваралася для абнаяўлівання грошай.

У выніку праверкі кліентаў 173 такіх кампаній падаткавікі прад’явілі да даплаты больш за 24 мільярды падатку на прыбытак і штрафаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?