Арганізатарамі мерапрыемства з’яўляюцца Нацыянальны банк Беларусі, Навукова‑тэхналагічная асацыяцыя «Інфапарк» і Асацыяцыя беларускіх банкаў.
Як адзначыў генеральны дырэктар асацыяцыі «Інфапарк» Уладзімір Басько, «перадусім форум нацэлены на пашырэнне выкарыстання высокіх тэхналогій у банкаўскай сферы». Кіраўнік Асацыяцыі беларускіх банкаў Фелікс Чарняўскі так сфармуляваў зацікаўленасць банкаў: «Нам патрэбныя кваліфікаваныя кадры. Новыя метады працы зробяць нашыя паслугі больш таннымі, пашыраць спектр нашых паслуг».