Прагноз надвор’я на 12—14 лістапада.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у бліжэйшыя суткі ў Беларусі будзе воблачна, на большай частцы тэрыторыі дажджы, раніцай і днём па паўночным захадзе магчымы мокры снег.

Месцамі туман. Вецер пераменных напрамкаў 3—8 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак ад плюс 2 на паўночным захадзе да плюс 10 на паўднёвым усходзе.

У Мінску 12 лістапада воблачна, ноччу часам дождж, днём невялікі дождж. Слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 4—6, днём плюс 6—8.

13 лістапада ў Беларусі воблачна, на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, па захадзе з мокрым снегам. У асобных раёнах туман. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу і днём ад 0 да плюс 7°С.

У Мінску 13 лістапада воблачна, кароткачасовы дождж. Слабы туман. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 2—4, днём плюс 3—5.

14 лістапада па краіне чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Пераважна па паўночна‑ўсходняй палове кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Месцамі туман. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходняй чвэрці 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад мінус 2 да плюс 4°С, днём ад 0 да плюс 6°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?