Залаты запас Нацыянальнага банка Беларусі на 1 лістапада 2009 г складае 27 тон.

Пра гэта паведаміў дырэктар Цэнтральнага сховішча Нацыянальнага банка Беларусі Валерый Філіпаў у сераду на семінары «Банкаўская сістэма Рэспублікі Беларусь. Стан, праблемы, перспектывы».

Золатавалютныя рэзервы краіны складаюцца з рэзерваў у замежнай валюце, каштоўных металах і каштоўных камянях.

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі, разлічаныя па методыцы МВФ, павялічыліся за студзень—кастрычнік 2009 года на 44,9% (на $ 1373,4 млн.) да $4434,5 млн.

За кастрычнік яны ўзраслі на 14,3%, або на $555, 7 млн. Золатавалютныя рэзервы ў нацыянальным вызначэнні павялічыліся за гэты перыяд на 29,5% (на $1079,4 млн.) да $4741,6 млн. У тым ліку за кастрычнік яны ўзраслі на 12,6%, або на $ 531,9 млн.

У структуры міжнародных рэзерваў Беларусі на 1 лістапада найбольшы удзельная вага займалі рэзервовыя актывы ў замежнай валюце ($ 3006,9 млн., або 63,4%) і каштоўныя металы і камяні ($ 1067,8 млн., або 22,5%). За дзесяць месяцаў актывы ў замежнай валюце павялічыліся на 8,2%, аб’ём каштоўных металаў і камянёў павялічыўся на 33,2%. Іншыя актывы складаюць $ 666,9 млн., або 14,1%. За студзень‑кастрычнік яны ўзраслі больш чым у 8 разоў.

Як паведамлялася, золатавалютныя рэзервы Беларусі на пачатак 2010 года плануюцца на ўзроўні $4,8 млрд. За 2010 года золатавалютныя рэзервы могуць павялічыцца на $2 млрд. Гэта прадугледжана праектам Асноўных кірункаў грашова‑крэдытнай палітыкі Беларусі на наступны год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?