Жыхар Рэчыцы прыгавораны да трох гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах калоніі строгага рэжыму за злоснае хуліганства.

Злачынства было ў тым, што абвінавачаны адкусіў кончык носа ў падлетка. Прыгавор вынесены 21 кастрычніка, абвінавачаны абавязаны выплаціць сваёй ахвяры 3 млн. рублёў маральнай шкоды. Прыгавор набыў законную моц, паведаміла в. а. старшыні суда Рэчыцкага раёна Святлана Шурпо.

Паводле яе слоў, гэта адбылося летам 2009 года. Неаднаразова судзімы жыхар Рэчыцы 1985 года нараджэння распіваў спіртныя напоі ў двары дома і стаў прасіць у падлеткаў, што праходзілі міма, закурыць.

Яму не спадабаўся тон адмовы школьнікаў, і ён завязаў бойку, падчас якой адкусіў кончык носа ў 15‑гадовага хлопца.
Падлетка забрала хуткая дапамога, частку носа прышылі, але, паводле заключэння экспертызы, траўма насіла незваротны характар — твар школьніка знявечаны.

«Абвінавачаны сваю віну прызнаваў цалкам, нічога не утойваў, не абяляў сябе, згадзіўся і з іскам аб спагнанні за маральную шкоду», — удакладніла суддзя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?