Унікальны помнік архітэктуры прэтэндуе стаць першым віртуальна рэканструяваным аб’ектам.

 Гальшанскі замак. Рэканструкцыя Дзмітрыя Бубноўскага па матэрыялах Міхася Ткачова.

Гальшанскі замак. Рэканструкцыя Дзмітрыя Бубноўскага па матэрыялах Міхася Ткачова.

Метад 3D анімацыі можа быць выкарыстаны пры рэканструкцыі замку ў Гальшанах, паведаміла загадчыца сектара ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Беларусі Наталля Хвір. Яна адзначыла, што сёння ва ўсім свеце аднаўленне аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны — гэта не абавязкова будаўніцтва. Рэшткі аб’екта кансервуюцца, а поўнае ўяўленне аб ранейшым яго выглядзе можна атрымаць, выкарыстаўшы метад віртуальнай рэканструкцыі.

У цяперашні час у Беларусі ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў уключана 4587 аб’ектаў, з іх больш за 1500 помнікаў архітэктуры. Н. Хвір распавяла, што рэканструкцыя аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны вядзецца ў рэспубліцы ў адпаведнасці з Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмай, асноўнымі аб’ектамі якой з’яўляюцца Мірскі і Нясвіжскі замкі. У цяперашні час у Беларусі сфарміраваны спіс з 31 аб’екта, якія знаходзяцца ў нездавальняючым стане і будуць перадавацца інвестарам для рэстаўрацыі. Інфармацыю аб аб’ектах можна атрымаць у абласных выканаўчых камітэтах.

Як дадаў у сваю чаргу дэкан архітэктурнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Армэн Сардараў, важна, каб пасля выканання рэстаўрацыйных работ аб’ект не губляў дух даўніны. Часта выкарыстанне сучасных будматэрыялаў ператварае аб’ект у гламурны. А. Сардараў дадаў таксама, што ў 2010 годзе ўпершыню з сценаў універсітэта выйдуць дыпламаваныя рэстаўратары-архітэктары. Гэта будзе першы выпуск у колькасці 14 чалавек.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0