У Баранавічах у мясцовага жыхара канфіскавана тысяча аднаразовых індывідуальных медыцынскіх засцерагальных масак.

Як паведаміў старшы інспектар групы інфармацыі і грамадскіх сувязяў Баранавіцкага ГАУС Наталля Сідзельнік, на вочы супрацоўнікам міліцыі і інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па горадзе Баранавічы мужчына трапіўся пасля таго, як на мясцовым тэлебачанні даў аб’яву аб продажы тысячы масак.

11 лістапада на адной з вуліц райцэнтра 48‑гадовы непрацуючы жыхар горада быў затрыманы падчас правядзення кантрольнай закупкі 150 масак. Затым у яго было забрана яшчэ 850 штук. Мужчына рэалізоўваў іх, не маючы дзяржаўнай рэгістрацыі.

Баранавіцкім міжраённым аддзелам упраўлення дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Брэсцкай вобласці вырашаецца пытанне аб завядзенні крымінальнай справы па ч. 2. арт. 232 КК (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?