У Гродне работнік аўтамайстэрні на скрадзеным аўтамабілі пратараніў паставое памяшканне Генконсульства Літвы.

Справа па ч. 1 арт. 214 КК (згон транспартнага сродку) заведзеная ў Гродне ў дачыненні да 28‑гадовага раней асуджанага мясцовага жыхара, работніка прадпрыемства «Аўтааналіз».

Як паведамілі ў дэпартаменце аховы МУС, малады чалавек быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ноччу 11 лістапада.

Кіруючы згнанай з тэрыторыі аўтамайстэрні машынай «Опель‑Вектра», якая належыць індывідуальнаму прадпрымальніку, аўтаслесар пратараніў паставое памяшканне Генеральнага консульства Літвы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?