Сусьветныя кошты на нафту ўчора сягнулі свайго гістарычнага рэкорду, падскочыўшы на два з чвэрцю даляры за адзін дзень. На біржах у Лёндане й Нью-Ёрку афіцыйныя кошты нафтавых ф’ючарсаў склалі 78,30 ды 76,98 даляраў за барэль. Такі скачок коштаў выкліканы закрыцьцём найвялікашага амэрыканскага нафтаздабыўчага промыслу Прадха-Бэй на Алясцы. З-за гэтага здабыча нафты скароціцца на 400 тыс. барэляў у суткі, або на 8% усяе нафтаздабычы ў ЗША. Нафтаздабыча закрытая на некалькі месяцаў з-за рэмонту трубаправоду.

Еўрапейскае радыё для Беларусі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0