Пачаўся маштабны наступ ізраільскіх войскаў на тэрыторыю Лібану. Як паведамляе карэспандэнт CNN зь месца падзей, эскадрыльлі баявых гелікоптэраў наносяць удары па аб’ектах "Хезбалы" і лягерах уцекачоў. Танкі ў суправаджэньні пяхоты перасякаюць мяжу і прасоўваюцца ў глыб краіны. На ўсім працягу фронту прасоўваньне войскаў прыкрывае шчыльны агонь артылерыі.

Наступ пачаўся яшчэ да сканчэньня пасяджэньня кабінэту міністраў. Як адзначаюць заходнія інфармагенцтвы, рашэньне далося няпроста прэм’ер-міністру Эхуду Ольмэрту і ягоным калегам – міністрам-сілавікам. Яны раіліся шэсьць гадзін і ўсё ж вырашылі адправіць войскі глыбей на тэрыторыю Лібану да ракі Літані (прыкладна 20 км углыб краіны).

Як адзначаецца, рашэньне аб пашырэньні апэрацыі было прынята, нягледзячы на спробы ААН спыніць вайну.

Паводле замежнае прэсы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0