Вяслярны канал у Заслаўі рэканструюецца ўжо тры гады. У яго ўкладзена каля 30 мільёнаў даляраў.Акваторыя ўжо зараз выкарыстоўваецца для правядзення спаборніцтваў.
Але міністэрства спорту і турызму Беларусі спадзяецца прыцягнуць яшчэ 40 мільёнаў даляраў інвестыцый. Пра гэта заявіў намеснік міністра спорта і турызму Уладзімір Аляшкевіч падчас выступлення на Беларускім інвестыцыйна-эканамічным форуме, які праходзіць у Мінску.
Замежныя грошы дазволяць перабудаваць гасцінічны комплекс і — самае галоўнае — стварыць плавучыя гатэлі.
Заслаўе знаходзіцца ў 25 кіламетрах ад Мінску, таму пераначаваць у плавучых цудах змогуць турысты, якія прыехалі ў сталіцу.