Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у бліжэйшыя суткі ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Па паўночным усходзе невялікія ападкі, пераважна дождж. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман.

Вецер няўстойлівы 2—7 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад мінус 2 да плюс 4, днём плюс 1—6.

У Мінску 14 лістапада воблачна, днём з праясненнямі. Без істотных ападкаў. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер няўстойлівы 2—7 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад 0 да плюс 2, днём плюс 2—4.

У наступныя двое сутак, 15—16 лістапада, па краіне чакаецца воблачна. 15 лістапада воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі днём у асобных раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей невялікія ападкі (дождж, мокры снег). Ноччу і раніцай месцамі туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад мінус 3 да плюс 3°С, днём ад 0 да плюс 6°С.

16 лістапада воблачна з праясненнямі. У асобных выпадках рэспублікі невялікія ападкі (дождж, мокры снег). Ноччу і раніцай месцамі туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад мінус 3 да плюс 3°С, днём ад 0 да плюс 6°С.

У Мінску 15 лістапада воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу каля 0, днём плюс 2—4.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?