Нацбанк абвесціў курсы валют на заўтра.

Еўра выйшаў за 10%-ны паслядэвальвацыйны калідор.
Ён падаражэў на 20 рублёў і цяпер каштуе 4074,56 рубля.

Рэзка, амаль на 0,5%, падрос і расійскі рубель, таксама перадолеўшы псіхалагічную адзнаку. Ён каштуе на 5% больш, чым пасля дэвальвацыі. Расійскі рубель ацэнены Нацбанкам ў 94,87 рубля.

І толькі даляр не пайшоў уверх. Мінус тры рубля — і ён каштуе 2720 рублёў.

Такім чынам, валютны кошык падаражэў да 1016,86 рубля. Гэта чарговы максімум.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?