Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 17 лістапада ў Беларусі будзе воблачна, ноччу ў асобных раёнах невялікія дажджы, днём на большай частцы тэрыторыі дажджы. Ноччу і раніцай у многіх раёнах туман, на асобных участках дарог галалёдзіца. Днём месцамі туман. Вецер ноччу слабы, днём паўднёвы 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 3 — плюс 4°C, днём плюс 2—8°C.

У Мінску 17 лістапада воблачна, ноччу без істотных ападкаў, днём часам дождж. Ноччу і раніцай туман, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер ноччу слабы, днём паўднёвы 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 1 — плюс 1°С, днём плюс 2—4°С.

У наступныя двое сутак па краіне чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. 18 лістапада на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Месцамі туман. Вецер паўднёва‑заходні, заходні 5—10 м/с, па поўначы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 1—7°С, днём плюс 3—8°С. 19 лістапада на значнай частцы тэрыторыі дажджы. Ноччу і раніцай у паўднёвых раёнах туман. Вецер паўднёва‑заходні, заходні 5—10 м/с, днём месцамі парывы да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 2—7°С, днём ад плюс 3°С па паўночным усходзе да плюс 10°С па паўднёвым захадзе.

У Мінску 18 лістапада будзе воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы дождж. Вецер паўднёва‑заходні, заходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 2—4°С, днём плюс 4—6°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?