Паводле распараджэння мэрыі японскай сталіцы на станцыях Такійскага метрапалітэна павесілі сінія ліхтары для прадухілення самагубстваў пасажыраў, бо тыя ўсё часцей кідаюцца пад колы цягніка.

Мяркуецца, што спецыяльна распрацаваныя сінія ліхтары будуць аказваць супакойваючы эфект на людзей.

Японія даўно ўваходзіць у лік сусветных лідэраў па колькасці самагубстваў на душу насельніцтва. У 2003 годзе быў усталяваны сумны рэкорд – 34 тыс. 427 выпадкаў суіцыду. Чакаецца, што ў гэтым годзе з-за эканамічнага крызісу гэты рэкорд будзе пабіты. У 2008 годзе пад коламі цягнікоў добраахвотна загінулі больш за дзве тысячы японцаў – гэта складае 6% ад агульнай колькасці зарэгістраваных самагубстваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?