З радыёкарткай можна будзе праходзіць праз турнікет, не дастаючы яе з торбы.

Пра гэта паведаміў агенцтву «Мінск-Навіны» начальнік службы руху Мінскага метрапалітэна Рыгор Якімкоў.

Магнітныя карткі пакуль можна купіць у наземных кіёсках і ў касах метро, калі пасажыру трэба праязны на некалькі відаў транспарту або на дэкаду. Аднак паступова бескантактавыя карткі выцясняць з ужытку магнітныя дазвання.

У еўрапейскіх краінах таксама ўжо пераважаюць бескантактавыя.

Бескантактавыя таннейшыя на 1500 рублёў. Яны вельмі ўстойлівыя пры працяглым карыстанні. Важна і тое, што яны ашчаджаюць людзям час.

З радыёкарткай можна будзе праходзіць праз турнікет, не дастаючы яе з торбы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?