У Мінску 14 лістапада прайшоў Беларускі Еўрапейскі форум. Каля тысячы дэлегатаў з розных куткоў Беларусі сабраліся ў ДК Мінскага аўтамабільнага завода абмеркаваць пытанні еўраінтэграцыі Беларусі. Карэспандэнты НН, пацікавіліся ў удзельнікаў форуму, з якімі спадзяваннямі яны прыйшлі на гэтае мерапрыемства і якіх канкрэтных вынікаў ад яго чакаюць.
***
Аляксандр Мілінкевіч выступіў перад удзельнікамі форуму з прамоваю, а пасля адказаў на пытанні журналістаў пра магчымы ўдзел у наступных прэзідэнцкіх выбарах.