17 лістапада пачынаецца візіт дэлегацыі палаты прадстаўнікоў і членаў савета рэспублікі ў Грузію, Абхазію і Паўднёвую Асецію. Пра гэта паведамілі ў прэс‑службе Палаты прадстаўнікоў.

Падчас паездкі, якая будзе доўжыцца да 20 лістапада, беларуская дэлегацыя правядзе сустрэчы з дэпутатамі, прадстаўнікамі выканаўчай улады, грамадзянамі «для вывучэння грамадскай думкі, дзейнасці ўладаў па забеспячэнні нармальнага жыцця ў рэспубліках».

Як раней паведамлялася, 5 лістапада савет палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Беларусі прыняў рашэнне аб стварэнні рабочай групы з прадстаўнікоў дзвюх палат парламента «з мэтай атрымання дадатковай інфармацыі аб пытанні прызнання незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, а таксама выпрацоўкі рэкамендацый для разгляду гэтага пытання Палатай прадстаўнікоў».

Расія прызнала незалежнасць рэспублік у канцы жніўня 2008 года. Грузія ў адказ на гэта разарвала дыпламатычныя адносіны з РФ і аб’явіла Абхазію і Паўднёвую Асецію акупаванымі тэрыторыямі.

Апрача Расійскай Федэрацыі незалежнасць рэспублік прызнала Нікарагуа.

10 верасня 2009 года падчас візіту ў Маскву прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес заявіў, што яго краіна прызнае незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

Адозвы Абхазіі і Паўднёвай Асеціі з просьбай прызнаць іх незалежнасць паступілі ў беларускі парламент у канцы 2008 года; парламенцкія камісіі іх вывучаюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?