Гарадзенскі Рух «За свабоду» працягвае ў цыкле «Свабоднае кіно» штосераду дэманстраваць дакументальныя праваабарончыя фільмы.

Гэтым разам, 18 лістапада а 19-й увазе гледачоў прапануецца адзін з лепшых скандынаўскіх фільмаў «Журналіст з Бірмы — рэпартаж з закрытай краіны» (Burma VJ‑ Reporting From a Closed Country).

Нягледзячы на рызыку трапіць у турму, журналісты з невялікімі камерамі здымаюць апошнія навіны ў закрытай для ўсяго свету М'янмы (брытанцы кажуць - Бірма). Знятае відэа нелегальна перапраўляецца праз мяжу і праз спадарожнік транслюецца на М'янму. 27‑гадовы «Джошуа» становіцца тактычным лідэрам групы рэпарцёраў ў час, калі манахі распачалі масавае паўстанне ў верасні 2007 года. Замежным тэлерэпарцёрам забаронена працаваць у краіне, таму толькі Джошуа і яго каманда могуць паказаць гэтыя падзеі ўсяму свету. Ваенная хунта ўсведамляе сілу кіно, і таму журналісты трапляюць пад прыцэл.

Узнагароды: Міжнародны фестываль дакументальнага кіно ў Амстэрдаме, 2008 — прыз Ёрыса Івенса, прэмія «Movies that Matter, Міжнародны фестываль дакументальнага кіно DOX, Капенгаген, 2008, прэмія Amnesty.

Фільм суправаджаецца беларускімі цітрамі. Уваход вольны.

Пачатак: 19.00, Гродна, Будзёнага 48а‑44 (памяшканне Таварыства Беларускай Школы).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0