У Гарадзенскім унівэрсытэце прайшла сустрэча студэнтаў і выкладчыкаў з намесьнікам міністра замежных справаў Віктарам Гайсёнкам. Перад сустрэчай студэнтаў заклікалі актыўна задаваць пытаньні. Варта адзначыць, што большасьць іх прыйшлася недаспадобы госьцю. Пыталіся ў яго пра Тацяну Хому і пра кантакты з урадам БНР. У першым выпадку намесьнік міністра «падтрымаў» пазыцыю рэктарату БДЭУ, а ў другім катэгарычна заявіў, што наша дзяржава з калябарантамі ніякіх кантактаў не падтрымлівала і найдалей не зьбіраецца (гэта пры тым, што старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла ў 1944 г. мела восем год).

Аднак, разьвітваючыся з аўдыторыяй, намесьнік міністра дадаў аптымізму прысутным — перайшоў на беларускую мову ды заклікаў аб’яднацца дзеля супольных праблем, заўважыўшы, што «гуртам можна й бацьку біць». Аўдыторыя вітала ягонае выказваньне бурнымі авацыямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?