Прэзідэнт Еўрапарламенту пра санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў
«Калі праз 12 месяцаў мы не заўважым прагрэсу на шляху да дэмакратызацыі, працэс збліжэння Еўрасаюзу і Беларусі неабходна спыніць».
«Калі праз 12 месяцаў мы не заўважым канкрэтнага прагрэсу на шляху да дэмакратызацыі, тады працэс збліжэньня Эўрасаюзу і Беларусі неабходна спыніць», — заявіў прэзыдэнт Эўрапейскага парлямэнту Ежы Бузэк.
«Гэта павінен быць апошні шанец для рэжыму Лукашэнкі (…) Прагрэс у Беларусі сапраўды вельмі малы, і нас вельмі турбуе, што няма выразнай дэмакратызацыі», — сказаў Бузэк у інтэрвію Польскаму радыё.
17 лістапада Рада Эўразьвязу вырашыла падоўжыць на год візавыя санкцыі супраць афіцыйнага Менску да кастрычніка 2010 году. Адначасова гэтыя санкцыі замарожаныя да кастрычніка.
У рашэньні зазначана, што «з-за адсутнасьці трывалага прагрэсу ў галінах, акрэсьленых у рашэньні Рады Эўразьвязу ад 13 кастрычніка 2008 году, Рада ня можа скасаваць санкцыі супраць шэрагу беларускіх чыноўнікаў». Але, «каб схіліць беларускія ўлады да прагрэсу» ў галіне дэмакратыі і правоў чалавека, Рада вырашыла замарозіць прымяненьне візавых санкцыяў супраць шэрагу беларускіх чыноўнікаў на такі самы пэрыяд — да кастрычніка 2010 году.
Радыё Свабода
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ