У сераду вызначыўся сёмы чвэрцьфіналіст Кубка Беларусі па футболе. Ім стаў мінскі МТЗ-РІПА, што па суме двух матчаў прайшоў клуб першай лігі «Полацк».

Сёння палачане ў сябе дома перамаглі мінчукоў 1:0, але так і не здолелі ліквідаваць розніцу ў тры мячы. У нядзелю яны былі бітыя ў сталіцы – 2:5.

Шэсць чвэрцьфіналістаў вызначыліся раней, імі сталі: мінскае «Дынама», наваполацкі «Нафтан», гродзенскі «Нёман», салігорскі «Шахцёр», «Тарпеда» Жодзіна і гомельскі ДСК (клуб першай лігі), што выбіў з турніру «Гомель», які днямі развітаўся з вышэйшай лігі.

У 1/8 фіналу не ўступіла ў барацьбу адна пара: БАТЭ – ФК «Мінск».

Гэтыя гульні перанеслі, каб даць БАТЭ магчымасць практыкі перад матчам Лігі Еўропы з «Бенфікай», што пройдзе ў Мінску 2 снежня.

Першы ж кубкавы матч БАТЭ – ФК «Мінск» адбудзецца

22 лістапада ў Барысаве. Матч у адказ – 29 лістапада.

Матчы 1/4 фіналу Кубка Беларусі пройдуць наступнай вясной, звычайна імі адкрываецца футбольны сезон у нашай краіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?